Обложка канала

ТШТ

Все вопросы - t.me/abyishto_info

ТШТ

4 года назад
Открыть в
Польскі генерал таксама заўважае, што падзел і антаганізм паміж «байцамі» і «штабнікамі» ў вайсковым падраздзяленні – зʼява, больш характэрная для мірнага часу. Кажа, што ў польскім спецпадраздзяленні «GROM», якім ён камандаваў у 2000–2004 гадах, увесь час вяліся спрэчкі паміж аднымі і другімі. Чаму, напрыклад, службоўцы штабу і забеспячэння маюць такія ж самыя надбаўкі, як і жаўнеры спецпрызначэння. Не дапамагалі прыклады, якія генерал прыводзіў з амаль двухгадовага ваеннага досведу на тэрыторыі былой Югаславіі. «Толькі дзеянні ў Іраку і Афганістане змянілі падыход маіх падначаленых. Забеспячэнец, лекар, штабовец пад агнём дастаўлялі боепрыпасы, дапамагалі параненым, падказвалі тактычныя рашэнні і ратавалі з перадавой тых самых байцоў спецпрызначэння, калі траплялі ў цяжкае становішча», – кажа эксперт. Толькі там, пад агнём, усе спрэчкі знікаюць і межы сціраюцца – і кожны гатовы замяніць і ратаваць кожнага, кажа генерал Полька. Генерал таксама заўважае, што беларусы могуць ганарыцца сваймі жаўнерамі палка імя Кастуся Каліноўскага, якія ідуць на вялікія ахвяры, змагаючыся не толькі за сваю незалежнасць, але і за незалежнасць Украіны. «Пра полк Кастуся Каліноўскага ведае сёння ўвесь свет», – падкрэсліў Роман Полька.