Обложка канала

ТШТ

Все вопросы - t.me/abyishto_info

ТШТ

4 года назад
Открыть в
Камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс з пазыўным Кіт. Кіеў, Украіна. – Адзін з байцоў сцвярджае, што ў сакавіку ён быў беспадстаўна збіты іншым байцом Арцёмам Войнічам з пазыўным Ваніш. Ён сцвярджае, што рапартаваў пра гэты інцыдэнт начальніку службы бяспекі Кабанчуку з пазыўным Ігар. Ці праводзілася нейкая ўнутраная праверка гэтага здарэння? Ці былі якія вынікі разбіральніцтва? – Хочам нагадаць, што полк Каліноўскага, акрамя іншага, гэта чыста мужчынскі калектыў, дзе ўпершыню апынуліся разам людзі рознага ўзросту, прафесій, жыццёвага досведу і нават краін. Таму міжасобасныя канфлікты зрэдчас здараюцца і могуць вырашацца не заўсёды шляхам перамоваў. Мы ведаем поўную храналогію канфлікту з «беспадстаўна збітым», маем скрыны перапіскі і іншыя доказы, якія могуць праясніць сапраўдныя падставы інцыдэнту. Але з байцамі працуюць псіхолагі, кіраўніцтва палку прыкладае высілкі па тымбілдынгу і стварэнні ў батальёнах духу пабрацімства, узаемапавагі, даверу, каб звесці падобныя інцыдэнты да мінімуму. – Просім пракаментаваць інфармацыю аднаго з байцоў палка Каліноўскага пра тое, што ЗСУ ставілі камандаванню палка Каліноўскага адну задачу пад Лісічанскам, а камандаванне палка самастойна змяніла гэтую задачу і рабіла нешта зусім іншае. Гаворка пра бой, у якім загінулі чацвёра байцоў-беларусаў, а двое былі ўзятыя ў палон. – Гэта чысты фэйк. Абвергнуць чуткі, якія распаўсюджваюць у сувязі з гэтай баявой задачай, могуць байцы палка, якія асабіста непасрэдна ўдзельнічалі ў аперацыі, і гэта было б найлепшым адказам на пытанне. – Як з палком Каліноўскага звязаны Сяргей (Боцман) Кароткіх? Якую функцыю ў фармаванні ён выконвае? – Хочам падкрэсліць: Сяргей Кароткіх не мае ніякіх адносінаў да палка Каліноўскага, не займае ніякіх пасадаў у структурных падраздзяленнях і, адпаведна, ніякага ўплыву на дзейнасць фармавання не аказвае. Мы перакананыя, што большасць «каліноўцаў» нават не ведае пра існаванне дадзенай асобы, не кажучы пра яго ўплыў на полк ці нейкія працэсы ў ім. У заключэнне хочам адзначыць, што большая частка пытанняў засноўваецца на нічым не пацверджаных чутках. Мы далі свае каментарыі выключна для таго, каб не ўзнікла адчування, што нам няма чаго сказаць з гэтай нагоды. Варта ўлічыць, што людзі, якія пакінулі шэрагі палка Каліноўскага, чыімі інсайдамі часта карыстаюцца журналісты, не заўсёды валодаюць фактычнай інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў падраздзяленні. Нашыўкі з украінскім сцягам, эмблемай палка імя Кастуся Каліноўскага і бел-чырвона-белым сцягам. Тыя ж, хто былі вымушаныя сысці з палка ў выніку парушэнняў правілаў праходжання службы, могуць трымаць крыўду на былых таварышаў па службе і на камандаванне і наўмысна скажаць факты. Такім чынам, мы лічым, што пытанні, у аснове якіх ляжаць не пацверджаныя факты, а сумнеўныя здагадкі, выглядаюць вельмі несурʼёзнымі. Польскі генерал: Прыніжэнні ў войску – гэта паталогія Доктар вайсковых навук, генерал дывізіі паветранага дэсанту Польскага войску Роман Полька (Roman Polko) у каментары «Белсату» заўважае, што ў арміі могуць ужывацца розныя, часта вельмі супярэчлівыя метады навучання і пакарання. Узгадвае, што калі праходзіў курсы ў 75-м рэйнджарскім палку Арміі ЗША, быў караны і адцісканнямі, і поўзаннем па гразі і пяску ды іншымі «практыкаваннямі». «Але гэта было часткай гульні. Я ніколі не адчуваў прыніжэння сваёй годнасці. Камандзіры выпрабоўвалі межы нашых магчымасцяў і рабілі тое, што з’ядноўвала каманду», – кажа эксперт. На ягоны погляд, знявага годнасці, прыніжэнне і высмейванне – гэта перажытак мінулай эпохі. «Гэта паталогія, якая, як мы бачым падчас цяперашняй расейскай агрэсіі, дагэтуль жыве ў расейскай арміі. Ніводная сучасная армія такія паводзіны не прымае. Тым больш – падчас вайны», – падкрэсліў Роман Полька.