Обложка канала

ТШТ

Все вопросы - t.me/abyishto_info

ТШТ

4 года назад
Открыть в
«Я лічу, што апраўдваць усё вайной нельга. Гэта няправільна. Ёсць законы, і яны павінны выконвацца. У мяне запыталіся тады, ці хачу я застацца. Я кажу: як застацца? Чакаць стрэлу ў спіну за лішняе пытанне ці слова?..» – гаворыць Юрый. «Адразу вырашыў, што не буду нічога нікому распавядаць. Навошта разбураць гэтую «дзвіжуху»: а раптам нешта класнае атрымаецца? Хоць сумненні былі. А потым, калі пачалі даходзіць іншыя расказы, а пасля здарыўся выпадак у Адэсе, я напісаў Радзівону Батуліну ў «Інстаграм»: можа, маўляў, гэта падобна да метадаў ГУБАЗу? Той вельмі абурыўся: ты што, параўноўваеш нас з ГУБАЗам? Але ж…» – кажа Юрый. Ён сцвярджае, што некаторыя людзі, якія сядзяць у штабе, у прыватнасці начштабу Арцём Войніч (Ваніш), – гэта людзі, блізкія да Сяргея Кароткіх (Боцман), вядомага сваймі метадамі абагачэння і развязвання пытанняў. І ў гэтым – вялікая праблема палка. Сяргей Кароткіх, які ваяваў у складзе батальёну «Азоў», атрымаў грамадзянства з рук прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў 2014 годзе. «Мы павінны ведаць, што такімі метадамі, якія практыкуе штаб палка, іх так званая «метэаслужба» (унутраная контрвыведка), вельмі падобная да «метэаслужбы» Кароткіх, нічога годнага не зробіш. Такія людзі не павінны мець ніякага ўплыву на розумы беларусаў. Я не адмаўляю асабістай мужнасці кожнага з іх, але гэта не робіць іх святымі. Калі чалавек прывык развязваць праблемы не ў прававым полі, а ў полі прастрэленага калена – выбачайце. Ён не памяняецца», – мяркуе наш суразмоўца. «Праўду заўжды трэба казаць. Інакш зноў атрымаем новага Лукашэнку. Калі будзем заплюшчваць вочы на тое, што падаецца камусьці дробяззю, – аднаму далі поўху, іншага адвялі ў падвал, а трэцяга ўжо ў лес павезлі – то што потым?» – падсумоўвае Юрый. Мужчына мяркуе, што пасля гэтых прызнанняў ён аўтаматычна зробіцца для штабу палка «супрацоўнікам КДБ ці нават ФСБ», «агентам Ціханоўскай, Латушкі ці якой Карач», але «чуў гэта ўжо столькі разоў, што – напляваць». Беларусы павінны ведаць усю праўду, кажа. Што адказала прэс-служба палка імя Каліноўскага «Белсат» звярнуўся ў прэс-службу палка імя Кастуся Каліноўскага з пытаннямі, датычнымі заяваў былых байцоў падраздзялення. Адказы прэс-службы публікуем без купюраў. «Белсат»: Былыя байцы кажуць, што з палка Каліноўскага з’язджае шмат людзей і што колькасць асабістага складу апошнім часам пачала змяншацца. Ці праўда гэта? Якая колькасць байцоў на сёння? – Інфармацыя аб колькасным складзе байцоў ваенных падраздзяленняў ЗСУ, а, такім чынам, і нашага палка з меркаванняў бяспекі не агалошваецца і з’яўляецца сакрэтнай. Хочам засведчыць, што ў самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну беларусы масава выказвалі жаданне далучыцца да батальёну. У бот штодзённа дасылаліся дзясяткі заяваў ад жадаючых. Натуральна, што калі ваенны канфлікт зацягнуўся, заявак, чакана, стала крыху меней. Рэкрутацыйны цэнтр для беларусаў, гатовых змагацца за незалежнасць Украіны. Варшава, Польшча. Аднак, можам зазначыць: колькасць жадаючых уступіць у полк на дадзены момант застаецца дастаткова вялікай. Яна цалкам сувымерная з магчымасцямі палку па прыняццю, падрыхтоўцы і інтэграцыі добраахвотнікаў. Асабісты склад палка ўвесь час існавання павялічваецца. Да таго ж – становіцца больш прафесійным: да нас далучаюцца матываваныя людзі, якія адэкватна ацэньваюць свае магчымасці і матывацыю. Безумоўна, ёсць выпадкі, калі байцы прымаюць рашэнне пакінуць полк. Прычыны і падставы самыя розныя: нехта сыходзіць па сямейных ці іншых асабістых абставінах, хтосьці не вытрымлівае патрабаванняў да падрыхтоўкі, некаторым патрэбны час адпачыць ад вайны. – Распавядаюць, што некаторыя зʼязджаюць яшчэ з кіеўскай «вучэбкі», дзе спазнаюць прыніжэнні і дзедаўшчыну: шыльдачкі са зняважлівым надпісам на брані, дзіцячая водная зброя замест баявой у якасці пакарання за правіны. Як бы вы гэта пракаментавалі?