Обложка канала

ТШТ

Все вопросы - t.me/abyishto_info

ТШТ

4 года назад
Открыть в
«Калі паказалі відэа, то гэта нагадвала пакаянныя ролікі. Пад руляй аўтамата. Мы абмяркоўвалі гэта. Чаму яны туды паехалі – Кіт, Ваніш? Хто ім дазволіў? Чаму нейкі тэрмін на выпраўленне не далі тым хлопцам, каб самі ўсё перадалі?» – ставіць пытанні былы баец палка. Вучэбка: «Дзедаўшчына ўперамешку з устаўшчынай» Узгадвае таксама, што да таго, як трапіць у батальён «Волат», два тыдні правёў у вучэбным падраздзяленні ў Кіеве, у якім «панавала дзедаўшчына ўперамешку з устаўшчынай». Кажа, што навабранцаў там запалохвалі і прыніжалі, многія з-за гэтага зʼязджалі, не дачакаўшыся кантрактаў і вайсковых білетаў. Прыкладам, 20-гадовага былога палітвязня праз недахоп людзей ставілі ў каравул содні праз содні. Калі ўшчэнт стомлены навабранец уначы, падчас змены каравулу, не зняў ражок, даслаў патрон у патроннік і стрэліў (абышлося без ахвяраў і наступстваў) – быў пакараны не гаўптвахтай, а публічным прыніжэннем. Яму загадалі содні хадзіць у брані з шыльдачкай, на якой было напісана крыўднае слова. Хлопец адмовіўся і зʼехаў. Нашыўка з гербам палка імя Кастуся Каліноўскага і сцягам Украіны. Наш суразмоўца запэўнівае, што віна ў здарэнні была не навабранца, а камандзіраў, якія не праводзілі нават інструктажаў. Не было таксама разводных. Былы палітвязень Ціхан Клюкач пацвердзіў «Белсату», што падобная гісторыя ў вучэбным падраздзяленні палка Каліноўскага здарылася з ім: ён «выбраў годнасць» і сышоў з палка. Яшчэ аднаго хлопца за невялікую правіну прымусілі хадзіць содні з дзіцячым водным аўтаматам замест баявога. Той таксама пакінуў падраздзяленне. «Пра які баявы дух можна казаць пасля такога? Жудасць нейкая. Усё навучанне там – гэта толькі зневажанне. Многія не вытрымлівалі і зʼязджалі менавіта з-за гэтага», – гаворыць былы баец палка Каліноўскага. Кажа, што ў «Волаце» за пару дзён навучыўся ўсяму таму, чаму не маглі навучыць у «вучэбцы» за некалькі тыдняў, бо, на ягоны погляд, там працуюць не заўсёды дасведчаныя і кампетэнтныя інструктары. «Хочаш такую армію ў вольнай Беларусі?» Яшчэ адзін экс-баец палка – Юрый – расказвае пра выпадак, які здарыўся яшчэ ў сакавіку 2022-га. Юрый прыехаў ва Украіну 9 сакавіка, а 13-га яго і яшчэ траіх байцоў паслалі на першае баявое дзяжурства – ахоўваць шпіталь № 7 у Кіеве, куды прывозілі параненых і забітых. Стаялі на блокпасту, патрулявалі ўскраіну лесу, які цягнуўся ў бок Ірпіня і Бучы. Як кажа, з амуніцыяй і формай тады было яшчэ кепска: бронекамізэлек – нуль, адна каска на чацвярых. Атрымалася так, што пасля 24 гадзінаў дзяжурства іх ніхто не змяніў. Калі прайшло яшчэ 4 гадзіны, Юрый напісаў абуральнае паведамленне ў закрытым, як сцвярджае, чаце. Маўляў, хопіць запісваць відосікі – час папрацаваць: «Выдалі а палове на сёмую ствалы і забыліся на нас?» Як распавядае, праз хвілін 40 прыехалі дзве машыны, забралі хлопцаў, а ў яго забралі аўтамат і збілі. Юрый кажа, што супраціўляцца не мела сэнсу. Збіваў Арцём Войніч з пазыўным Ваніш. Ён жа прапанаваў запісаць пакаяннае відэа. Акцыя памяці ў гонар забітых беларускіх байцоў на вайне ва Украіне. Таллін, Эстонія. «Потым пасадзілі ў машыну. І я скажу, што, калі ехаў з імі ў машыне, – гэта быў самы страшны момант у маім жыцці. Праўда. Я не ведаў, куды яны мяне вязуць. У лес?.. Ад іх можна было чакаць усяго», – расказвае Юрый. Як кажа, у месцы размяшчэння, куды яго прывезлі, ён сабраў свае рэчы, потым яго адвялі да начальніка службы бяспекі Кабанчука з пазыўным Ігар. «Я запытаў у яго: «Ігар, ты хочаш такую зладзіць армію ў вольнай Беларусі?» Ён адказаў: «Гэта вайна». І адвярнуўся», – расказвае Юрый. Фактар Боцмана? Суразмоўца «Белсату» Юрый. Юрый сцвярджае, што з многімі людзьмі са штабу палка ён знаёмы асабіста. У свой час Юрый быў у ініцыятыўнай групе, якая зарганізавала Беларускі дом ва Украіне (БДУ). Пасля забойства старшыні БДУ Віталя Шышова зʼехаў з Украіны і вярнуўся туды толькі на пачатку вайны. Але праслужыў усяго пяць дзён. Пасля інцыдэнту на баявым дзяжурстве зʼехаў адтуль назаўжды.