У Беластоку стварылі супольнасць рамеснікаў і мастакоў з Беларусі і Украіны.
Рамеснікі і мастакі з Беларусі і Украіны стварылі ў Беластоку ўласную супольнасць.Яны аб’ядналіся,каб дзяліцца вопытам у сферы творчасці і продажу гатовых вырабаў. Апроч таго,ужо прайшла іх первая сумесная выстава – у хабе “Новая зямля”. Пра аб’яднанне распавядае яго ініцыятар, беларуска Анжэліка. – Калі я сюды прыехала, я даведалася,што тут ёсць кірмашы і розныя мерапрыемствы.І я падумала, што сапраўды трэба збіраць людзей і проста абменьвацца вопытам. У кагосьці ёсць вопыт працы ў інтэрнэце, у кагосьці ёсць вопыт працы на звычайных кірмашах.І мы такім чынам вырашылі аб’яднацца. На гэты момант 72 чалавекі на нашым чаце.
Анжэліка кажа,што ў планах аб’яднання праводзіць не толькі выставы,але і ўнутраныя адукацыйныя мерапрыемствы. Яны патрэбны для таго,каб рамеснікі і мастакі ў Беластоку мелі магчымасць развіваць свой ўласны бізнэс і брэнд.
Пiша www.racyja.com/sumezhz…asts-ram@RealnaiaBelarus