❗️У бабруйскіх каталікоў забіраюць касцёл
Сёння пасля службы ксёндз-пробашч паведаміў, што з 1 лютага парафія будзе арэндаваць памяшканне касцёла ў горада для правядзення набажэнстваў. Тэрмін арэнды - паўгады. Кошт невядомы.
За гэты час улады будуць вырашаць, што рабіць з касцёлам далей і ці перадаваць яго парафіі.
Цяпер парафія абавязаная вызваліць усе памяшканні, якія не выкарыстоўваюцца для службаў. Вялася нават гаворка пра тое, што трэба разабраць арган.
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыіў Бабруйску быў пабудаваны ў 1912 годзе. У 1968 камуністычныя ўлады забудавалі вежу пяціпавярховікам, з таго часу касцёл і мае свой цяперашні выгляд.
У 2017 годзе парафіяне збіралі подпісы за поўнае вяртанне будынка парафіі і яго адбудову, выніку гэта, аднак, не прынесла.
Крыніца: @belsat