Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
❄️ Пяць кніг, каб не сумаваць гэтай зімой Пасля святаў у душы часам застаецца пустэча — сканчаецца лепшая палова зімы, напоўненая чаканнем цудаў і прыемнай перадсвяточнай мітуснёй. Наперадзе яшчэ некалькі тыдняў кароткіх дзён і доўгіх начэй, якія так хочацца напоўніць цеплынёй і ўтульнасцю. Прапануем сваю дапамогу: склалі для вас спіс кніг, з якімі прыемна зімаваць. Аўдыякніга, каб узгадаць дзяцінства і паглядзець на сусветную класіку па-новаму. «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб», Клайв Стэйплз Льюіс Першая частка культавай серыі, перакладзеная на 47 моў — у тым ліку і на беларускую. Дарэчы, няшмат хто памятае, але сюжэт развіваецца на фоне Другой сусветнай вайны — дэталь, праз прызму якой падзеі пачынаюць успрымацца іначай. Паслухаць: audiobooks.by/books/k…garderob Аўдыякніга для доўгіх зімовых вечароў. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», Ян Баршчэўскі Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Паслухаць: audiobooks.by/books/s…danniakh Аўдыякніга, каб палепшыць сваю беларускую мову. «Жывая мова», Юрась Бушлякоў Шмат хто з нас у новым годзе спрабуе пачаць новае жыццё.Упэўненыя, што шмат хто з беларусаў прачнуўся ў 2023 з жаданнем палепшыць свой узровень валодання роднай мовай. «Жывая мова» — выдатны дапаможнік у гэтай добрай справе. Юрась Бушлякоў сабраў матэрыял у тэматычныя раздзелы: арфаэпія, будова фразы, будова слова, формы слова, націск, выбар слова, выразы, фраземы, прыказкі. Паслуаць: https://audiobooks.by/books/zhyvaia-mova Аўдыякніга, каб паглыбіцца ў таямніцы беларускай гісторыі. «Час чумы», Уладзімір Арлоў Гістарычная аповесць, у цэнтры дзеяння якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумой Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і спрабуе ўратаваць ад смерці сваю каханую Франчэску. Паслухаць: https://audiobooks.by/books/chas-chumy Аўдыякніга, каб чакаць вясны і не губляць надзею. «Італьянскае Падарожжа», Аляксандра Хамянок Каці адзінаццаць. Яна страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Яна не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Дзяўчынку акаляюць незнаёмыя людзі, зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя. Аднак менавіта яны дапамагаюць ёй адкрыць новы свет. Каця разумее, што яна не адна. Гэтая кніга пра надзею. Самота паступова робіцца сінонімам мінулага. Вядома, пустэчу ў душы ніхто і нішто не запоўніць. Але побач з’явяцца сяброўства, радасць, любоў. Паслухаць: audiobooks.by/books/i…zhzha-12