Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ З Фэйсбуку Марыны Адамовіч Гэтыя святочныя дні, напоўненыя чаканнем дзівосаў, Мікола Статкевіч праводзіць у ШІЗА. Чарговая "спецаперацыя", верагодна. Тэрмін "пакарання" мне невядомы. Дапускаю, што пастараюцца захапіць усё святы. А тое ж у адзіночцы 1 метр на 3 можа расслабіцца, святочны настрой адчуць. Так і ўяўляю шыкоўны святочны стол на 1 базавую, якую, дарэчы, яму не кожны месяц удаецца атаварыць з-за ШІЗО. (На наступны скарыстацца "с'эканомленым" не дазваляюць). Агулам, гэта ўжо не меньш, чым 21-е спагнанне з ліпеня.. Да хваробы палову часу Мікалай правёў у ШІЗА. Не скардзіцца. Іранізуе: "Наступны ліст (як мінімум) прапушчу з-за ШІЗА. Ну, крыху палянуюся пэўны час. :) А то кінуўся трэніравацца". [З ліста ад 19.12] Ну і традыцыйна - пра надзённае: "Трывожыць рост актыўнасці галоўнага саюзніка адносна нас. Калі памятаеш, падчас спаткання ў Гомелі я казаў табе, што каля Новага года яму трэба будзе вызначыцца з уласным палітычным лёсам. Бо ў сакавіку прыйдзецца агалошваць гэта. Таму рызыкі для нас узраслі." А яшчэ Мікалай прасіў перадаваць віншаванні ўсім прыстойным людзям і асабліва, тым, хто падтрымлівае нас [палітвязняў] Вось, перадаю 🙏❤️ ‼️ Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце:  [email protected] Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты. 💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу