ADD IMAGES Реальная Беларусь(@RealnaiaBelarus). Былы паліцыянт з Аргентыны, які катаваў палітычных вязняў 40 гадоў таму, асуджаны на 15 гадоў турмы
Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
Былы паліцыянт з Аргентыны, які катаваў палітычных вязняў 40 гадоў таму, асуджаны на 15 гадоў турмы 69-гадовага Марыё Сандаваля вінавацяць ў датычнасці да катаванняў сотняў актывістаў левага руху ў перыяд з 1976 па 1983 год. Тады краінай кіравалі вайскоўцы. Пасля падзення рэжыму Сандаваль уцёк з Аргентыны ў Францыю. Там ён чытаў лекцыі ва ўніверсітэце пры Сарбоне. У 2008 годзе ў лектары апазналі жорсткага ката турмы ESMA. Пацярпелыя гавораць, што Сандаваль прывязваў зняволеных і катаваў іх электрашокерам для жывёлаў. Аднак судзілі мужчыну толькі за адну справу. Студэнта Эрнана Абрыятэ паліцыя выцягнула з дому ў 1976 годзе і больш яго ніхто не бачыў. Лічыцца, што праз гэтую турму прайшло больш за 5 тыс. аргенцінаў, якія выступалі супраць вайсковай хунты. У жывых засталося толькі каля ста чалавек. На фота ўдава студэнта Эрнана. На турэмнай сцяне знайшлі надрапаны надпіс; «Моніка, я кахаю цябе» ды ініцыялы Эрнанда. Крыніца: bbc.com