Ці прайграла беларуская рэвалюцыя? Адкажа беларускі народ
Апошнім часам у публічнай прасторы зноў з'яўляецца тэзіс аб тым, што беларуская рэвалюцыя, што пачалася ў 2020 годзе – прайграла.
Але ці можа нехта з лідараў меркаванняў гэта канстатаваць, грунтуючыся на нечым, што не звязана з суб'ектыўнай ацэнкай ці адчуваннем? Нават калі ўявіць, што падобную заяву зрабіў бы нехта з лідараў беларускіх дэмсілаў. Здаецца, што часам за жаданнем "быць рэалістам" хаваецца хучтэй жаданне і спроба даць тлумачэнне і просты адказ самому сабе – на складанае пытанне "чаму мы дагэтуль не перамаглі?"
Але простага адказу тут няма. Як і няма падстаў пашыраць уласнае адчуванне паразы на ўсіх астатніх, нават маючы пэўны аўтарытэт і досвед, каб рабіць падобную заяву публічна.
Дык ці прайграла беларуская рэвалюцыя?
Гэта можа канстатаваць толькі беларускі народ. Бо толькі калі так лічыць народ, толькі калі народ лічыць – "усё, далейшы супраціў бессэнсоўны" (а ён дагэтуль існуе і трывае – і гэта факт), мы пагаджаемся з тым, што дыктатура перамагла, мы пагаджаемся і прымаем новы, таталітарны парадак і фізічна, і метафізічна, прымаем яго на ідэалагічным узроўні – то так, у гэтым выпадку рэвалюцыя насамрэч прайграла.
Мая суб'ектыўная ацэнка и адказ – не, упэўнены, што не прайграла. Але ж дакладна можа адказаць толькі народ. І таму праз свае каналы, дзе адчыненыя каментары, дзе ёсць зваротная сувязь, я гатовы паставіць гэтае пытанне публічна.
Звяртаюся да вас, беларусы. Ці прайграла нашая рэвалюцыя? Ці мы прымаем гэты таталітарны парадак і рэжым Лукашенкі? Адкажыце, калі ласка. Калі можаце зрабіць гэта разгорнута ў каментарах – буду вам асабліва ўдзячны.
✊ Жыве Беларусь!
https://youtu.be/RO_1f7IvXAw
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ @nau_belarus
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі @CabinetBelarus
– член КС @rada_vision
– экс-міністр культуры, амбасадар
YouTube: http://bit.ly/yt_latushka