19 снежня Пуцін верагодна прыедзе ў Менск.
Бачу толькі 2 мэты гэтага візіту:
1. Канчатковае прыцісканне (скаардынаванне) Лукашэнкі ў справе ўступлення ў вайну;
2. Рэалізацыя палітычнага і вайсковага вымярэння "інтэграцыі" Беларусі. Магчыма, што гаворка пойдзе пра больш цэнтралізаваныя ворганы палітычнага кіравання "саюзам".
Па-за ўсімі сумневамі, для Пуціна патрэбны геапалітычны прарыў і гэты прарыў будзе зроблены коштам Беларусі.
Пуціну патрэбны вынік, паехаць у Менск і не прывезьці рэальны вынік (вайну і Беларусь), будзе даволі адчувальнай паразай для Крамля.
Вынік візіту павінен быць гучны і пафасны.