Анджэй Дуда сустрэўся на перадкалядным прыёме з Аленай Бандарэнкай, маці загінулага ў 2020-м Рамана Бандарэнкі. Польскі прэзыдэнт згадаў яе сына:
«Раман Бандарэнка загінуў за вольную і незалежную Беларусь. Гэта цана, якую часам даводзіцца плаціць за свабоду. Нашы суседзі ўкраінцы цяпер плацяць за незалежнасьць вельмі вялікую цану. І мы іх падтрымліваем у змаганьні. Як і вы, беларусы. Веру, што сапраўдныя беларусы не з Расеяй, што яны не пагодзяцца з расейскай акупацыяй і панаваньнем, што яны ня ёсьць часткай «рускага міру«. Жыве вольная і незалежная Беларусь, зь якой у Польшчы ня будзе ніякага муру на мяжы».
@RealnaiaBelarus