ADD IMAGES Реальная Беларусь(@RealnaiaBelarus). Героі сярод нас. Адзін з іх-следчы Мікіта Старажэнка. ​​7 гадоў калоніі ўзмоц.рэжыму "прысудзілі" я
Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
Героі сярод нас. Адзін з іх-следчы Мікіта Старажэнка. ​​7 гадоў калоніі ўзмоц.рэжыму "прысудзілі" яму, бо ў 2020 адмовіўся фабрыкаваць справу супраць збітага сілавікамі падлетка і звольніўся з СК,працаваў юрыстам, даваў бясплатныя кансультацыі. У губазіку яго катавалі. Перад сыходам з СК Мікіта напісаў на сваёй старонцы ў інстаграме:"Апошнім часам у маю галаву пачалі закрадацца сумневы: ці служу я народу або не?Я прыйшоў да высновы,што не.Я спрабаваў звольніцца яшчэ да выбараў Прэзідэнта,але атрымаў адмову. Звальняцца было цяжка, разумеючы,што чакае вялізная пазыка за навучанне і ёсць сям'я, але выконваць тое,што супярэчыць сумленню,яшчэ цяжэй.Я не хачу адпраўляць у архіў матэрыялы праверак,якія павінны быць крымінальнымі справамі.Сумленных супрацоўнікаў у нашых органах шмат, але яны заціснуты рамкамі загадаў і абавязкаў перад дзяржавай.Калегі, калі чытаеце гэта, адкажыце сабе на адно пытанне: ці зможаце Вы сказаць "Гонар маю".Я змог, маё сумленне чыстае". Вось сапраўдны следчы і сапраўдны годны чалавек.