Шаноўныя бацькі! Вітаем вас у Беларускай школе ў Варшаве!
☝️Наша школа нарадзілася з жадання даць дзецям магчымасць атрымліваць адукацыю па-беларуску незалежна ад іх месцазнаходжання.
👌Заняткі бясплатныя і адбываюцца анлайн па зуму (🔥для тых, хто ў Варшаве, ёсць магчымасць афлайну па суботах за невялікую аплату).
✊Мы абапіраемся на беларускія праграмы, але дадаем нацыянальнаарыентаваную базу.
😊 Вы самі абіраеце клас і прадметы. Мы маем спіс класных чацікаў і настаўнікаў, адказных за класы.
❤️ Падтрымаць школу ці асобнага выкладчыка можна любым ахвяраваннем на наступны рахунак:
"Stowarzyszenie Dobrej Edukacji"
69 1240 1242 1111 0010 6988 6158
з пазнакай:
Darowizna cele statutowe - Białoruś
🤓 Для пачатковай школы мы праводзім заняткі па беларускай мове з элементамі літаратуры і гісторыі. У сярэдняй - залежыць ад класа: беларуская і руская мова і літаратура, мастацтва (5-6 кл), чалавек і свет (5 кл), гісторыя Беларусі, геаграфія (9-11 кл) і грамадазнаўства (9-11 кл).
✨Дасылайце, калі ласка, вашыя заяўкі на [email protected] (пазначце Імя і прозвішча дзіцяці, клас, прадмет/ы, якія цікавяць, і нумар для зваротнай сувязі) альбо наўпрост @AlesLozka;
+48 881689297
Дзякуй, што далучаецеся! Будзьма разам🙌
З павагай,
Алесь Лозка