Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
❗️«Праваслаўнага святара айца Уладзіслава Багамольнікава забіваюць на Акрэсціна. І я гэтаму сведка!» Навуковец Сяргей Гаранін, які сядзеў на Акрэсціна разам з Уладзіславам Багамольнікавым, пракаментаваў ужо сёмы запар арышт святара: «Уладзіслаў чалавек мужны і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых. Зрабіць яму яны нічога не могуць. Таксама прад'явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку – дык што? Гэта пастарскі абавязак... Таму яны яго забіваюць. Фізічна», – піша Гаранін на сваёй старонцы ў facebook. Таксама навуковец паведамі аб стане здароўя святара: «Стан здароўя айца Уладзіслава пагоршыўся. Нават калі я вызваляўся, і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць... Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж ён і галадоўку трымаў». Нагадаем, святар Уладзіслаў Багамольнікаў быў затрыманы напрыканцы жніўня. З тых часоў ён знаходзіцца на Акрэсціна. Нядаўна яго асудзілі ўжо сёмы раз запар. Крыніца: Сергей Гаранин