👩💻 Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў
"Кіберпартызаны" гучна заявілі пра сябе напачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. За мінулыя 2 гады на іх рахунку – шматлікія злівы, датычныя злачынстваў улады, узломы дзяржаўных базаў дадзеных, атакі на рэжымную інфраструктуру, перашкоды ў руху цягнікоў з расейскай зброяй ды многае іншае. У якім стане цяпер уплывовая групоўка IT-спецыялістаў, наколькі яны раскіданыя па свеце ды на што ад іх чакаць найбліжэйшым часам?
Пра гэта мы дазналіся ў прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец. Пiша Радыё Рацыя.@RealnaiaBelarus