Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
❗️Праваабаронца Наста Лойка зноў не выйшла на волю Яна на перазатрыманні ў Першамайскім РУУС.Гэта пятае перазатрыманне за восень.Але атрымалася перадаць ёй лекі, рэчы і сродкі асабістай гігіены. Наста Лойка–вядомая ў Беларусі праваабаронца. Своей справай яна займаецца ўжо 10 год. «Я для сябе вырашыла, што пакуль у мяне ёсць сілы, я буду нешта рабіць для Беларусі.Калі шчыра,калі да мяне прыйшлі 13 жніўня, я адчула палёгку, таму што чаканне кожны дзень, што вось-вось затрымаюць – яно давалася цяжэй. Я больш перажываю за тых, хто за кратамі. Там шмат маіх сяброў, і мне вельмі важна прыйсці да іх на суд і падтрымаць. Таму мне важна заставацца ў Беларусі», – казала Наста ў інтэрв'ю ў 2021 годзе. «Шчыра кажучы, мне страшна было яшчэ ў ліпені 2020 года. Я асэнсавала, якія вялікія будуць акцыі пратэстаў і які рэпрэсіўны адказ на гэта будзе. Я ўявіла сотні палітвязняў. Мне было вельмі страшна. Потым я прыгадала досвед перажывання ўсіх папярэдніх падобных падзей і падумала, што асабіста я магу шмат каму дапамагчы».