ADD IMAGES Реальная Беларусь(@RealnaiaBelarus). 🕯 Каля беларускай амбасады ў Варшаве запалілі 1.339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі. Ак
Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
🕯 Каля беларускай амбасады ў Варшаве запалілі 1.339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі. Акцыя пад назвай "1.339 свечак для 1.339 чалавек " — ідэя польскага аддзялення Amnesty international. Менавіта столькі палітвязняў было аб’яўлена ў Беларусі ў дзень ініцыявання акцыі. Увечары ля амбасады сабраліся каля 70 чалавек — пераважна беларусы. Прадстаўнікі Amnesty international зачыталі ў польскім перакладзе апошняе слова ў судзе палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай. Пасля прайшоў перформанс "Крык для Беларусі " — прысутныя на працягу некалькіх секунд адначасова крычалі. Праваабаронца Зміцер Салаўёў у сваім выступе назваў "палітычныя" прысуды ў Беларусі "цыркам шапіто " і заклікаў міжнародную супольнасць "зрабіць усё, каб палітвязні выйшлі на волю як мага хутчэй і каб Беларусь была свабоднай". Усе 1.339 свечак пасля акцыі засталіся гарэць ля будынка амбасады. ☝️ На 4 лістапада палітвязнямі прызнаны 1.374 чалавекі. @RealnaiaBelarus