"Дзеля незалежнасці Беларусі і Украіны". Пераходны кабінет і дэпутаты Вярхоўнай Рады з групы "За дэмакратычную Беларусь" дамовіліся супрацоўнічаць.
Па звестках АПК, прадстаўнікі кабінета Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык сустрэліся з дэпутатамі Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Яроменкам:
🤝 абмеркавалі пазіцыі па "ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны";
🤝 вызначылі "напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння";
🤝дамовіліся пашыраць кантакты паміж грамадзянскай супольнасцю дэмакратычнай Беларусі і Украіны;
🤝 а таксама развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю "дзеля дасягнення сумесных мэтаў — абароны незалежнасці Беларусі і Украіны".
Раней 19 кастрычніка дэпутаты аб'яднання "За дэмакратычную Беларусь" сустракаліся з прадстаўнікамі палка Каліноўскага.
✊Жыве Беларусь
✊Слава Украіне
Разам да Перамoгi🤝
@RealnaiaBelarus