Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
Бела-чырвоны-белы сцяг, гісторыя і культура Сярэднявечча: у музеі Вольнай Беларусі адкрываецца персанальная выстава Антона Радзівонава У пятніцу 4 лістапада ў 18: 00 у музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11 адкрыецца персанальная выстава мастака Антося Радзівонава "Птушкі з народам". На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ, створаных аўтарам за апошнія некалькі гадоў: як у Беларусі, так і ў эміграцыі. Антон Радзівонаў — беларускі мастак-жывапісец, жыве і працуе ў Варшаве. Рэстаўраваў жывапіс у Нацыянальным мастацкім музеі, пасля працаваў мастаком-дызайнерам у Парку высокіх тэхналогій. На выставе прадстаўлены некалькі серый яго твораў, створаныя за апошнія тры гады, у тым ліку і знакаміты праект "Птушкі з народам", які і даў пачатак ўсёй выставе. Выстава працуе: з 4 па 20 лістапада Час працы: аўторак-пятніца 16.00-20.00 Субота-нядзеля 12.00-20.00 Вольны ўваход @RealnaiaBelarus