#Мнения_наших_читателей
Шчыра вітаю!!! Хачу падзяліцца з вамі сваімі думкамі пра магчымую мабілізацыю таму, што проста накіпела ўжо!!!! На мой погляд у пратэстнай серадзе (офіс, перахадны кабінет, байпол, ПКК і інш) няма нейкай агульнай пазіцыі на гэты конт!!!!
Чуў толькі заклікі не ісці ў ваенкамат, не знаходзіцца па месцу прапіскі, недзе ў зямлянках у лесе хавацца ( зімой!!! у зямлянках???).
А калі ўжо трапілі на фронт, то здавацца ў палон ці паварачваць зброю ў другі бок!!! Усё добра, толькі па-першае, як мне здаецца, у нашай невялікай краіне змогуць схавацца толькті адзінкі. Па-другое ў палон трэба яшчэ паспець здацца. Ужо шмат паведамленняў, што чмобікі дохнуць нават яшчэ не даехаўшы да фронта. А калі пачнецца страляніна ды бамбадыроўкі на полі бою, то невядома, як чалавек без баявога вопыту сябе павядзе. Мне не здаецца, што гэта проста пайсці і здацца.
Па-трэцяе, ведаючы настроі ў беларускім грамадстве, беларусаў будуць адпраўляць на ўбой уперамешку з рашыстамі ( яны ўжо на тэрыторыі РБ) ў суадносінах 1:100 і гэта не ўлічваючы яшчэ заградатрады.
І вось як тут здацца ці прымяніць зброю ў другі бок. Я нават не ведаю, як гэты аўтамат у руках трымаць і я мяркую, што многія не ведаюць. А калі ты ўжо ступіў на зямлю братняй Украіны ( нават не па сваёй волі) ты ўсё-роўна ўжо акупант.
Я вось што хачу сказаць: яб хацеў, каб ці Ціханоўская, байпол, Сахашчык, БКК прапанавалі сілавое супраціўленне тым, хто за табой прыйдзе, каб адправіць на смерць! Гэта самаабарона!!!!!!
Я хачу кабпраз кожнае пратэстнае медыя яны данеслі гэта да беларусаў і днем і ноччу каб гучала, што гэта самаахова свайго здароўя і жыцця ды і наогул да самааховы годнасці ўсёй нацыі!!!!
Ці ты здохніш, як акупант ці ты загінеш, як годны, свабодны ЧАЛАВЕК!!!!!! Я хачу пачуць гарантыі, што калі рэжым падзе, то ўсе будуць амніставаны тут жа .
Я хачу каб беларусаў заклікалі аб’яднацца па невялікіх групках, каб даваць адпор красаўцам, каб хадзілі "ў госці" да бандытаў у пагонах. Гавары, гаварыць і яшчэ раз гаварыць, што гэта САМААБАРОНА!!!!!
Я так мяркую, што Ціханоўская такое не скажа, таму што ёсць сапраўдная рызыка пагоршання ( ці проста Ціханоўская так думае) падтрымкі краін захаду. Так хай абвесціць байпол, ці Сахашчык, БКК.
Я не ведаю, як гэта правільна зрабіць. Ды ў сваё апраўданне скажу, што я не называю сябе лідэрам нацыі. Хай думаюць. Я проста хачу, каб Вы, узнялі гэтае пытанне, вынеслі яго на абмеркаванне .
Слава Украіне!!! Жыве Беларусь!!!
@RealnaiaBelarus