Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
⚡️КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай "Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі". Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху "Вольная Беларусь"), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч -- кіраўнік Дабрачыннага Фонду "Свабодная Беларусь". У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях. Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў. Падкрэсьлена, што пазбаўленьне ад антынароднага рэжыму Лукашэнкі і дэакупацыя Беларусі вымагае агульнанароднага беларускага змаганьня з расейскім агрэсарам, якое павінна выяўляцца ў нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, у стварэньні і дзеяньні беларускага вызвольнага падпольля, ва ўсебаковай дапамозе ўкраінцам у барацьбе супраць расейскага нападніка. Абавязкава мусіць быць удзел беларускіх дабраахвотнікаў ў шэрагах беларускіх фармаваньняў у структурах Украінскай Арміі і змаганьне на фронце вайны супраць маскоўскіх захопнікаў. Асабліва гаворана, што беларусам трэба ідэйна, палітычна, матар'яльна і кадрамі дабраахвотнікаў падтрымліваць беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе супрць рашыстаў у складзе ўзброеных сілаў Украіны. Амаль ўсе ўдзельнікі канфэрэнцыі выказваліся, што ўкраінцы і беларусы павінны разам супрацьстаяць дэзінфармацыйнай вайне расейскай агентурнай прапаганды на тэлебачаньні і ў Інтэрнэце, якая накіравана на ўзбуджэньне недаверу і нянавісьці паміж украінскім і беларускім народамі. Прысутныя засьведчылі падтрымку Нацыянальна-Вызвольнаму Руху "Вольная Беларусь", было асабліва падкрэсьлена, што дэакупацыя Беларусі і перамога Украіны над расейскім "мордарам" ёсьць галоўная задача для ўкраінцаў, беларусаў і ўсяго цывілізаванага сьвету. Былі выказаныя вельмі важныя прапановы, падтрыманыя ўсімі, аб неабходнасьці прызнаньня Беларусі захопленай краінай і акупаванай тэрыторыяй. Па гэтай праблеме рэкамендавана зьвярнуцца ў кіруючыя ворганы дзяржаўнай улады ваюючай Украіны. Падрабязьней: www.bns-volnayabelarus.org/post/ka…-10-2022
КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ

У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай "Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі". Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху "Вольная Беларусь"), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч -- кіраўнік Дабрачыннага Фонду "Свабодная Беларусь". У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася аг

БНС Вольная Беларусь