❗️Dissidentby: былы палітвязень Юры Касцюк у расійскім аэрапорце парэзаў сабе жывот, каб яго не дэпартавалі ў Беларусь
Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.
З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак, Юры вырашыў абскардзіць рашэнне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.
Сёння павінна была адбыцца сустрэча з адвакатам, але прыставы вывезлі Юрыя ў невядомым накірунку.
Крыніца: @dissidentby