Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
🤯Восем палітвязняў былі пазбаўленыя вайсковых званняў Указам Лукашэнкі ад 19 верасня былі пазбаўлены званняў 80 афіцэраў. «Наша Ніва» прааналізавала спіс былых вайскоўцаў і міліцыянтаў, сярод якіх — восем палітзняволеных: Ягор Лебядок — вайсковы аналітык, які быў старшым лейтэнантам запасу. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Яўген Бабак — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска. Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту, а тксама за «распальванне варожасці». Аляксандр Велясніцкі — старшы лейтэнант запаса, які пасля выбараў-2020 асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Затрыманы 29 верасня 2021 года па «справе Зельцэра». Ігар Букас — капітан міліцыі, якога 10 жніўня 2020 года затрымалі разам з сынам. Яго асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 364 КК). Нядаўна Ігару ўзмацнілі рэжым і перавялі ў гродзенскую турму. Уладзімір Шустаў — індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва, раней быў камандзірам падраздзялення АМАП і супрацоўнікам службы аховы прэзідэнта. Быў моцна збіты падчас затрымання 10 жніўня 2020 года. Асуджаны да 3 гадоў калоніі паводле арт. 364 КК. Аляксей Сянькоў — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы, з 2012 года да 2021 года ён працаваў на розных пасадах у Следчым камітэце. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на працоўным месцы і звольнілі па згодзе бакоў. Яго асудзілі да 2 гадоў калоніі за нядзельныя Маршы 16 і 23 жніўня 2020 года. Алег Ермакоў — былы супрацоўнік пракуратуры, які знаходзіцца пад вартай з 10 лютага 2022 года. Яго абвінавачваюць у перадачы дадзеных супрацоўнікаў праваахоўных органаў інфармацыйным рэсурсам. Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры, якую затрымалі 17 жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб «зліве» інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі» (арт. 130 КК).  Мы заклікаем вас падтрымаць палітвязняў лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі! 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў 👉 bit.ly/3sSr3iL 📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz