Обложка канала

Реальная Беларусь

Хочешь поделиться новостью, проблемой, пожеланием -> @truvorn По коммерческим вопросам и предложениям @truvorn

Реальная Беларусь

4 года назад
Открыть в
Вось ужо паўгады ва Ўкраіне працягваецца поўнамаштабная вайна. А ў Беларусі кожны дзень адбываюцца затрыманні людзей, якія выказваюць нязгоду з ваеннай агрэсіяй Расіі і з тым беззаконнем, якое пануе цяпер у нашай краіне. 1 верасня - свята, якое калісці выклікала толькі станоўчыя эмоцыі: імкненне дзяцей да ведаў, новы этап жыцця, новыя прыемныя клопаты. Сёлета яно азмрочана смерцямі сотняў дзяцей ва Ўкраіне. А ў Беларусі тысячы дзяцей пазбаўлены бацькоў, бо рэжым забраў іх у закладнікі. У школе ім будуць распавядаць пра "крэпкага хазяйственніка" і "краіну для жыцця”. Будуць распавядаць тыя людзі, якія два гады таму скралі нашыя галасы. Якія вылазілі праз вокны з выбарчых участкаў пад прыкрыццём АМАПу, хаваючыся ад справядлівага народнага гневу. На сумленні гэтых людзей кроў дзесятка чалавек і тысячы паламаных лёсаў. Мы усё памятаем. Памятаем пра ўсе злачынствы і абавязкова даб’емся праўды і справядлівасці. Чакаем усіх на акцыі 28 жніўня каля помніка Каперніку а 14:00 Жыве Беларусь!🤍❤🤍 @RealnaiaBelarus