"Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей", - палітзняволеная Луцкіна даслала ліст на волю
Журналістка Ксенія Луцкіна даслала кранальны ліст з-за кратаў:
"Салодкага мне хопіць на месяц :) Месяц будзе складаны... Колькі іх яшчэ наперадзе? Аднаму Богу вядома.
Мне вельмі няпроста. Час робіць сваю справу, казаць, што ўсё лёгка і проста - хлусіць, а я гэтага рабіць не ўмею. Збіраюся з сіламі для таго, каб ісці далей.
Бясконца сумую па сыну. Гэта проста непраходны боль. Не дай Бог нікому гэтага перажыць.
Спадзяюся на тое, што ўсе неяк уладкуецца, што ўсё будзе добра! Вельмі спадзяюся і веру ў гэта!"
Нагадаем, 1 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадскім судзе распачнецца суд над Ксеніяй Луцкіной, якую абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
💌Падтрымайце Ксенію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ксеніі Алегаўне Луцкіной
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz