19-21 жніўня Беларуская Дыяспара Беластока зладзіла другі злёт актывістаў беларускай дыяспары "БудзеНіка".
⬜️🟥⬜️
Сустрэча адбылася ў казачна прыгожым месцы на беразе возера Białe недалёка ад Аўгустова.
Беларусы з Польшчы і Літвы сустрэліся разам са сваімі аднадумцамі, каб пазнаёміцца, абмяняцца ідэямі як кожны з нас можа дапамагчы ў працы дыяспары, пагаварыць пра важнае і штодзённым, сумнае і радаснае, падзяліцца эмоцыямі, ну і канешне паплаваць, патаньчыць, заспяваць песні каля начнога вогнішча.
Атрымалася цёпла, утульна, блізка!
Памятайце, што ў адзінстве, сяброўстве, узаемадапамозе - наша сіла!
Будзем разам! І абавязкова пераможам!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
@RealnaiaBelarus