Лекцыя Станіслава Чауса «Пярліны беларускага Барока». Арганізатар: Клуб «Факультатыў»
🗓Когда? 18 сакавіка (чацвер) / 19:00-21:00
📍Где? БЦ «Тэрмінал» (г. Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2)
💰Сколько? 30 BYN (квіткі можна набыць толькі анлайн)
О событии: На лекцыі «Пярліны беларускага Барока» мы пагаворым пра асноўны стыль беларускай мастацкай культуры XVII-XVIII стст. – барока – і яго нацыянальную своеасаблівасць. ⠀ Што нас чакае?
– Мы паспрабуем разабрацца, у якім культурна-гістарычным кантэксце існавала мастацтва на нашых землях у XVII-XVIII стст.; – пагаворым, чаму ў дачыненні да яго выкарыстоўваецца тэрмін «старажытнабеларускае»; – даведаемся, які перыяд ахоплівае беларуская «старажытнасць»; – Пазнаёмімся з выбітнымі творамі іканапісу, алтарнай скульптуры і партрэтнага жывапісу эпохі Барока.
Гэта лекцыя – магчымасць атрымаць больш цэльнае ўяўленне пра складаны і супярэчлівы працэс развіцця беларускага мастацтва, а таксама запоўніць прабелы. ⠀ 🗣Лекцыю правядзе Станіслаў Чаус – музеязнавец, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.