Обложка канала

Приключения белорусов в Киеве

История того, как молодая супружеская пара переехала жить из Минска в Киев - как это было и что получилось. Рассказ от первого лица и в реальном времени.

Приключения белорусов в Киеве

4 года назад
Открыть в
У гэтыя дні, на Дзяды, беларусы памiнаюць родных i блізкіх, што пайшлі ў іншы свет. Мы ўспамінаем пра нашых братоў, якія ўжо ня вернуцца з гэтай вайны. Імёны не кожнага з ваяроў мы маем права называць да часу перамогі. Нажаль, нават у франтавой супольнасці, ёсць асобы, якія па глупству ці наўмысна імкнуцца як мага хутчэй распаўсюдзіць інфармацыю пра шакуючыя абывацеляў лічбы - "200". Ім пляваць на пачуцці родных, на магчымасць эвакуацыі, абмену, стан вайсковай аперацыі... Інакш, чым здрадай, гэта назваць нельга. Менавіта так і адбылося пасля гібелі нашага брата - парамедыка батальёну Тэрор, пана Юнгера. Міхась "Юнгер" Шавельскі загінуў 10 кастрычніка 2022 года, падчас шчыльнага кантактнага бою, з узводам варожай бронегрупы 104 дшп 76 дшд, у раёне вёсак Безыменнае і Шчаслівае. Юнгер выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна Тэрор, якая дзейнічала сумесна з выведнікамі 35 БМП ЗСУ. Пад кінжальным агнём праціўніка Міхась прасоўваўся да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё Міхася Шавельскага абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год. Скарыстаўшыся момантам эвакуацыі праціўнікам сваіх двухсотых, пабрацімы вынеслі цела Міхася з поля бою. Выведка Тэрора выявіла месцазнаходжанне танка, які працаваў у тым баі па нашай групе, і скарэктавала яго знішчэнне. Міхася Шавельскага пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабараўскіх могілак. У гэтым горадзе Міхася чакала з вайны нарачоная. Па старадаўнім беларускім звычаі, на Дзяды мы ўшаноўваем тваю памяць, шляхетны герой. Кожны, хто пажадае далучыцца да ўсталявання помніка пану Юнгеру, можа зрабіць свой унёсак на карткі яго нарачонай: 4149439022977759 - Приватбанк Хусанова Валерія IBAN UA113052990262056400934264118 Khusanova Valeriia 5355086025740670 - ЕкоБанк Хусанова Валерія PayPal - [email protected]
Батальён Тэрор

Батальён імя Змітра "Тэрора" Апанасовіча - беларускае вайсковае падраздзяленне ЗСУ. Было зфармірована ў 2022 годзе. Названае ў гонар беларусскага дабраахвотніка, які аддаў сваё жыццё пры абароне Ірпеня. Прапановы, дапамога, рэкрутынг: @terbat_bot

Telegram