Обложка канала

ATN_NEWS

9597 @ATN_BTRC

АТН: Новости Беларуси и мира Агентство телевизионных новостей: говорим просто и понятно о важном.

ATN_NEWS

4 года назад
Открыть в
⚡️Віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры з прафесійным святам Шаноўныя сябры! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам. Беларуская культура з'яўляецца ўнікальнай духоўнай скарбніцай народа, невычэрпнай крыніцай яго самабытнасці і нацыянальнай годнасці. Дасягненні айчынных майстроў складаюць каштоўны летапіс нашай гісторыі, уносяць значны ўклад у развіццё сусветнай творчай прасторы. Ваша найвышэйшае прызначэнне - адраджэнне народных традыцый і рамёстваў, захаванне гістарычнай памяці, стварэнне новых сучасных твораў мастацтва і выхаванне таленавітай моладзі. Упэўнены, вы і надалей будзеце працягваць слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з гонарам несці адказную місію па зберажэнні і памнажэнні культурных здабыткаў. У гэты цудоўны дзень я жадаю вам усім натхнення, поспехаў у творчасці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.