⚡️Лукашэнка: свята Дня беларускага пісьменства стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян
Поздравление Президента Беларуси с Днем белорусской письменности.
Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства.
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы.
Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.